Інвестыцыі для развіцця беларускага машынабудавання будуць давацца толькі пад канкрэтныя рынкі збыту. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ».

Кіраўніку дзяржавы паведамілі аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці і перспектывах развіцця прадпрыемства. Як адзначыў Лукашэнка, падчас наведвання МАЗа яму таксама прапаноўвалі правесці нараду па пытаннях стратэгіі развіцця айчыннага машынабудавання ў цэлым. На гэтым мерапрыемстве ў тым ліку меркавалася абмеркаваць пытанне размеркавання крэдытных рэсурсаў, якія прадстаўляюцца Беларусі Кітаем.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што дадзеная нарада пройдзе пазней і ў іншым фармаце. Пры гэтым ён падкрэсліў, што любыя фінансавыя рэсурсы, асабліва крэдытныя, прадпрыемствы змогуць атрымаць толькі пасля стараннага праліку патэнцыйных рынкаў збыту новай прадукцыі. «Вы атрымаеце грошы, магчыма і кітайскія крэдыты, толькі тады, калі пакажаце, што ў вас ёсць рынкі, куды прадасце гэтую прадукцыю. У адваротным выпадку не дамо ні капейкі, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— Я не магу ўкласці сюды чарговы раз сотні мільёнаў даляраў, за якія вы створыце нейкі прадукт і паставіце на склад, а яшчэ горш — проста праешце».

«Таму вы павінны дакладна разумець, што калі бераце грошы пад нейкі прадукт, то павінны даказаць, што, вырабячы яго, заўтра прадасце», — дадаў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?