Грамадства3535

У Баранавічах знясуць стогадовы будынак даходнага дома, каб пабудаваць краму

Будынак былога наркалагічнага дыспансера, пабудаваны ў 1895 годзе, знясе новы ўладальнік — гандлёвае прадпрыемства «Санта Брэмар». На яго месцы будзе пабудаваняа прадуктовая крама.

Новы ўласнік — гандлёвае прадпрыемства «Санта Брэмар» - набыло стары будынак з аўкцыёну ў 2015 годзе за 482 млн рублёў.

«Баранавіцкі гарвыканкам даў нам год на знос будынка. У нас яшчэ ёсць час для разбору будынка, але мы б хацелі завяршыць знос да канца 2016 года», — растлумачылі ў даччыным падпадзяленні кампаніі — «Санта Рытэйл».

На гэтым месцы плануецца пабудаваць прадуктовую краму, у якой будзе прадавацца ў тым ліку і прадукцыя «Санта Брэмар». Канчатковы тэрмін будаўніцтва — 2018 год.

Будынак былога наркалагічнага дыспансера збіраліся зносіць некалькі разоў. Яшчэ ў 2010 годзе яго планавалі прыбраць, а на расчышчанай тэрыторыі хацелі пабудаваць шматфункцыянальны комплекс, які ўключае новы будынак аўтавакзала на тысячу квадратных метраў з пасадачнай платформай на 13 аўтобусаў, гандлёвы цэнтр з боўлінгам, дыска-клубам і рэстаранам. Меркаваная сума ўсіх інвестыцый складала 15-25 млн даляраў. Але гэты амбіцыйны праект так і не быў ажыццёўлены.

У 2013 годзе ўлады збіраліся пашырыць гандлёвыя плошчы рынку «Кірмаш Палескі» і зрабіць аўтастаянку. Але і на гэты план не знайшлося інвестара. У 2015 годзе вуліцу Тэльмана сталі пашыраць, і над будынкам наркалогіі зноў навісла пагроза зносу. Вуліцу пашырылі без гэтай радыкальнай меры, а само памяшканне прадалі з аўкцыёну з абавязковай умовай зносу за кошт новага ўладальніка.

Будынак былога даходнага дома ў Баранавічах на фота 1940-х гадоў. Фота: архіў Intex-press.

Памяшканне наркалагічнага дыспансера, а раней — былога даходнага дома размяшчаецца каля гістарычных будынкаў аптэкі Станіслава Лаеўскага і пажарнага дэпо 30-х гадоў пабудовы, якія ахоўваюцца дзяржавай. Разам гэтыя будынкі складаюць адзіны архітэктурны ансамбль і ствараюць зону гістарычнай забудовы.

Каментары35

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць