Лідар латвійскага аддзялення мотаклуба «Начныя ваўкі» Ігар Лакатош унесены ў «чорны спіс» замежных грамадзян, якім забаронены ўезд і знаходжанне на тэрыторыі краіны.

«МУС пацвярджае, што Ігар Лакатош унесены ў спіс замежнікаў, якім забаронены ўезд у Латвію і знаходжанне на тэрыторыі краіны. Адпаведнае рашэнне міністр унутраных спраў прыняў на падставе паведамлення праваахоўных органаў. Больш падрабязнай інфармацыі на дадзены момант не даецца», — сказала прэс-сакратар кіраўніка МУС Латвіі Дайга Холма.

Лакатош з'яўляецца грамадзянінам Расіі. На яго імя зарэгістравана таварыства Night Wolves MC Latvia, якое дзейнічае ў краіне з 2002 года.

Раней латвійскія СМІ паведамілі пра затрыманне Лакатоша. Паводле дадзеных Delfi, у бліжэйшы час ён будзе высланы з краіны.

Лакатош быў адным з арганізатараў леташняга аўтапрабегу «Начных ваўкоў» Масква — Берлін, які яны прымеркавалі да 9 мая. Тады многія расійскія «байкеры» не змаглі атрымаць еўрапейскія візы.

29 красавіка «Начныя ваўкі» збіраюцца пачаць яшчэ адзін аўтапрабег «Дарогі Перамогі — на Берлін», які павінен завяршыцца 9 мая ў сталіцы Германіі. Яна збіраюцца праехаць праз тэрыторыю Расіі, Беларусі, Славакіі, Аўстрыі, Чэхіі і Германіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?