Швецыя стала першай у свеце краінай, у якой ёсць свой уласны тэлефонны нумар. Цяпер любы чалавек за межамі краіны можа патэлефанаваць па нумары +46771793336, пагаварыць з выпадковым шведам і распытаць яго пра ўсё што заўгодна.

У акцыі ўдзельнічаюць толькі шведы, якія запампавалі спецыяльную праграму. Званок пераадрасоўваецца ўдзельнікам праграмы, пакуль хто-небудзь з іх не адкажа.

Намеснік галоўнага рэдактара «Медузы» Аляксандр Паліванаў патэлефанаваў па нумары Швецыі, і яго звязалі з Даніэлем, які жыве ў Карлстадзе, невялікім горадзе ў цэнтральнай частцы Швецыі. Даніэль распавёў, што з моманту ўстаноўкі праграмы ён ужо пагаварыў з трыма людзьмі. Хтосьці з Турцыі сказаў «Прывітанне» і кінуў трубку, яшчэ адзін чалавек не сказаў наогул нічога, а з тэхасцам яны выдатна пагаманілі.

З Паліванавым яны абмеркавалі, якое надвор'е ў Карлстадзе («Звычайна сонечна, але сёння дажджліва») і адкуль Паліванаў ведае шведскую («вучыўся ў Швецыі, але ў Карлстадзе ніколі не быў»). Даніэль таксама распавёў, што Карлстад знаходзіцца на беразе возера і там вельмі прыгожа.

Уласны нумар у Швецыі з'явіўся 6 красавіка. На яго ўжо патэлефанавалі больш за чатыры з паловай тысяч чалавек, а працягласць размоў перавысіла сем гадзін. Тэлефанаваць можна і без ведання шведскай, жыхары краіны выдатна гавораць па-англійску.

Запуск кампаніі, накіраванай на развіццё турызму, прымеркавалі да 250-й гадавіны скасавання цэнзуры ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?