Японія працягвае задаваць тон у стварэнні кавярняў, дзе наведвальнікі могуць паназіраць за жывёламі. Раней у краіне быў бум на каціныя кавярні, а цяпер у японцаў ёсць магчымасць ацаніць навінку — кавярня, у якой жывуць вожыкі.

Так, у Токіо адкрылася першая кавярня, дзе наведвальнікі могуць пераканацца: вожыкі — гэта вельмі мілыя жывёлы, нягледзячы на тое, што ў іх ёсць калючкі, піша The Guardian.

Незвычайная ўстанова называецца Harry, гадзіна знаходжання ў ёй каштуе каля $9 у будні і $12 у выхадныя.

У Harry жывуць больш за 20 вожыкаў, іх «пасялілі» ў скрыні са шкла. Кожнага вожыка можна ўзяць на рукі і нават паспрабаваць пагладзіць.

Ахвотных правесці час з калючымі прыгажунамі вельмі шмат, людзі стаяць у чэргах, каб патрапіць у кавярню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0