Пасля сутыкнення аўтамабіля са слупом непрышпілены пасажыр вылецеў з салона, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У міліцыю звярнуўся відавочца і паведаміў, што п'яны малады чалавек можа паехаць за рулём. На месца неадкладна выехаў экіпаж дэпартамента аховы. «Форд» у прысутнасці міліцыянтаў пачаў рух. Не адрэагаваў кіроўца легкавушкі і на сігнал аб спыненні, пададзены супрацоўнікамі ДАІ.

«Рэзка павялічыўшы хуткасць, ліхач паспрабаваў уцячы. На вуліцы Камуністычнай паблізу скрыжавання з вуліцай Горкага ён страціў кіраванне, знёс дарожны знак і наскочыў на мачту асвятлення. Пасажыр 1995 г.н. апынуўся па-за салонам аўтамабіля, атрымаў траўму і змешчаны ў бальніцу», — распавялі ў ДАІ. У кіроўцы аўтамабіля 1992 г.н. утрыманне алкаголю ў арганізме перавысіла 2,6 праміле.

У ДАІ адзначылі, што на гэтым жа скрыжаванні ў 2008 годзе аварыя з удзелам п'янага кіроўцы забрала жыцці 6 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?