Кампрамісам армянскага боку назваў прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян той факт, што Ерэван да гэтага часу не прызнаў незалежнасць Нагорнага Карабаха. Як заявіў Саргсян у эксклюзіўным інтэрв'ю DW, прызнанне незалежнасці азначала б адмову Арменіі ад перамоў па ўрэгуляванні канфлікту з Азербайджанам. Ерэван не прызнае Нагорна-карабахскай рэспублікі, «каб дадаткова не ўскладняць сітуацыю».

Саргсян прызнаўся, што армянскі бок чакаў пачатку баявых дзеянняў у канфліктным рэгіёне з-за росту «антыармянскіх дэмаршаў» у Азербайджане. Пры гэтым ён адзначыў, што спыненне агню пасля трох дзён баёў не было выпадковасцю. Паводле яго слоў, «азербайджанцы панеслі вялікія страты». Акрамя таго, прэзідэнт Арменіі распавёў аб тэлефанаванні начальніка Генштаба РФ свайму армянскаму калегу з прапановай правесці мірныя перамовы ў Маскве з прадстаўнікамі азербайджанскага боку. Пры гэтым Саргсян прызнаў падтрымку сусветнай супольнасці ў пытанні мірнага ўрэгулявання канфлікту.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што «Расія ніколі не грала для Арменіі такой ролі, як Турцыя для Азербайджана». Аднак ён прызнаў стратэгічнае партнёрства з расійскім бокам нягледзячы на тое, што Масква гандлюе з Баку зброяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?