Ідэальны парадак уздоўж МКАД даручана ўвесці ў красавіку. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч пасля аб'езду Мінскай кальцавой аўтадарогі ў складзе камісіі.

«У мэтах выканання даручэння прэзідэнта камісія, у склад якой увайшлі прадстаўнікі Савета Рэспублікі, ўрада, Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама, архітэктурных службаў, разгледзела праблемныя пытанні, звязаныя з добраўпарадкаваннем Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі і прылеглых тэрыторый. Пастаўлена задача на працягу красавіка навесці ідэальны парадак як на тэрыторыях грамадскага карыстання, так і ў прыватным сектары», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Ён канстатаваў, што рэалізацыя архітэктурных прапаноў, пра якія кіраўніку краіны дакладвалі ў 2014 годзе, ажыццяўляецца вельмі павольна. Па словах старшыні Савета Рэспублікі, на некаторых тэрыторыях гэтую працу нават не пачыналі. У сувязі з чым пастаўлена задача аб удакладненні архітэктурна-планіровачных рашэнняў.

Асаблівую заклапочанасць, па словах Міхаіла Мясніковіча, выклікае непрывабны вонкавы выгляд гаражных масіваў і некаторых унутрыдваровых тэрыторый у прыватным сектары.

Прывесці іх у належны стан даручана на працягу месячніка па добраўпарадкаванні сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?