У спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёння. Такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьянам Коэ.

«У спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёння. У спорце не павінны перамагаць спартсмены толькі буйных багатых дзяржаў. Спорт павінен быць для ўсіх. Таму я катэгарычна супраць усялякіх закрытых пытанняў у спорце, у тым ліку допінгу, што нейкай краіне гэта можна, а нейкі нельга. Я супраць таго, каб грошы вырашалі пытанні. Бо багатая краіна будзе заўсёды выйграваць. Спорту не хапае справядлівасці», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць станоўчым той факт, што ў сусветнай лёгкай атлетыцы працуюць спецыялісты, якія па-сапраўднаму ведаюць і разумеюць спорт. «Менавіта гэтага разумення ў многіх функцыянераў ў многіх відах спорту як раз не хапае — разумення спартсмена, — сказаў кіраўнік краіны. — Мне здаецца, што такія людзі, як вы, якія прайшлі праз горан спорту і якія паказалі выдатныя вынікі, як раз здольныя змяніць сітуацыю ў спорце».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?