Рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Клары Цэткін на ўчастку ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Карла Лібкнехта ў Мінску перакрыюць з 9 па 11 красавіка, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Маскоўскага РУУС сталіцы Любоў Трапашка.

«У сувязі з правядзеннем работ па будаўніцтве новай лініі Мінскага метрапалітэна з 00.00 9 красавіка да 05.00 11 красавіка будзе закрыты рух усіх відаў транспартных сродкаў па вуліцы Клары Цэткін на ўчастку ад плошчы Багушэвіча да вуліцы Карла Лібкнехта», — сказала Любоў Трапашка.

Аб'езд будзе ажыццяўляцца па маршруце вуліца Няміга - вуліца Раманаўская Слабада — вуліца Кальварыйская. Для зручнасці аўтааматараў на скрыжаванні вуліц Няміга і Раманаўская Слабада зменяць арганізацыю дарожага руху і ўстановяць дадатковую секцыю святлафора, а таксама дарожны знак «напрамак руху па палосах», якія дазволяць манеўр левага павароту з вуліцы Няміга на вуліцу Раманаўская Слабада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?