Граната часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзена пры лесанарыхтоўчых работах на тэрыторыі Белавежскай пушчы, паведамілі ў адміністрацыі нацыянальнага парку.

Выбуховы боепрыпас быў знойдзены майстрам лесу ў 684 квартале Нікарскага лясніцтва ў час кантролю нарыхтовак лесапрадукцыі. Асколачная граната РГ-42, якая праляжала ў зямлі не менш за 70 гадоў, сур'ёзна падверглася карозіі, але сваіх паражаючых уласцівасцей, хутчэй за ўсё, не страціла. Мяркуецца, што гранату вырылі дзікі.

Інфармацыя аб знаходцы была неадкладна перададзена супрацоўнікам Пружанскага РАУС. Боепрыпас з тэрыторыі парку вывезлі і знішчылі сапёры.

Такія знаходкі перыядычна здараюцца ў Белавежскай пушчы. Так, у маі мінулага года ў адным з кварталаў Пашукоўскага лясніцтва, ля берага ракі Лясная Левая быў знойдзены нямецкі 88 мм артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?