08.04.2016 / 18:29

IVAN выступіць пятым у другім паўфінале «Еўрабачання-2016» 6

Афіцыйны прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» IVAN выступіць у другім паўфінале пад нумарам пяць, паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Сёлета парадкавыя нумары ўдзельнікаў паўфіналаў «Еўрабачання», як і раней, вызначалі прадзюсары песеннага форуму. На думку арганізатараў, такі падыход дае магчымасць зрабіць шоу больш цікавым і эфектным з пункту гледжання рэжысуры.

У першым паўфінале, 10 мая, артысты выйдуць на сцэну ў наступным парадку: 1. Фінляндыя; 2. Грэцыя; 3. Малдова; 4. Венгрыя; 5. Харватыя; 6. Нідэрланды; 7. Арменія; 8. Сан-Марына; 9. Расія; 10. Чэхія; 11. Кіпр; 12. Аўстрыя; 13. Эстонія; 14. Азербайджан; 15. Чарнагорыя; 16. Ісландыя; 17. Боснія і Герцагавіна; 18. Мальта.

Для другога паўфіналу, 12 мая, вызначаны такі парадак: 1. Латвія; 2. Польшча; 3. Швейцарыя; 4. Ізраіль; 5. Беларусь; 6. Сербія; 7. Ірландыя; 8. Македонія; 9. Літва; 10. Аўстралія; 11. Славенія; 12. Румынія; 13. Балгарыя; 14. Данія; 15. Украіна; 16. Нарвегія; 17. Грузія; 18. Албанія; 19. Бельгія.

Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2016» пройдзе ў Швецыі з 10 па 14 мая. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі - «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы «Беларусь 24».

0
Джон Жарптушкін / Адказаць
08.04.2016 / 20:39
IVAN GO HOME, але ж югаславы са славакамі пакрыўдзяцца. Дый імя гэтае маскалі ва ўкраінцаў скралі.
0
ЛЯВОН / Адказаць
08.04.2016 / 22:15
Няужо зь голай сьрак..і вауком..? ЯКІ СОРАМ? Дзед беларус кажа: І хто туды такіх пускае,каб.... МАБЫЦЬ ГРОШЫ...?
0
Га / Адказаць
08.04.2016 / 22:16
Иван ты ступит
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру