Прэзідэнт Егіпта Абдул-Фаттах Ас-Сісі і кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд, які прыбыў у Каір з пяцідзённым візітам, заключылі пагадненне аб будаўніцтве моста паміж дзвюма дзяржавамі праз Чырвонае мора.

Па словах караля Салмана, будаўніцтва моста будзе спрыяць развіццю гандлёвых адносін паміж дзвюма дзяржавамі, якія з'яўляюцца даўнімі саюзнікамі.

Вядома, што прэзідэнт Егіпта прапанаваў назваць мост імем караля Саудаўскай Аравіі.

Прапановы аб будаўніцтве пераправы паміж дзвюма краінамі вылучаліся і раней, але так і не былі ажыццёўленыя.

Прэзідэнт Егіпта падкрэсліў, што падпісанне пагаднення адкрывае «новы раздзел» у адносінах з Саудаўскай Аравіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?