08.04.2016 / 19:55

Юнакі правялі акцыю ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў проста пад сценамі Следчага камітэта 14

Сёння прайшла чарговая акцыя ў падтрымку арыштаваных антыфашыстаў ля будынка Упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску, што на вуліцы Сапёраў. Хлопец павесіў пад вокнамі расцяжку з надпісам «Лапы прэч ад антыфашыстаў» і запаліў каляровы фаер для прыцягнення ўвагі.

Акцыя праходзіла пры канцы працоўнага дня, побач праходзілі два супрацоўнікі Следчага камітэта ў штацкім, яны заўважылі перформанс і затрымалі хлопца. На яго склалі пратакол у машыне ды адпусцілі.

Будынак Следчага камітэта.

За кратамі следчага ізалятара па вуліцы Валадарскага цяпер знаходзяцца трое раней арыштаваных антыфашыстаў: Вадзім Бойка, Ілля Валовік і Зміцер Ціхановіч. 

Нагадаем, 23 сакавіка прайшло больш за 20 вобшукаў у кватэрах мінскіх антыфашыстаў. Ператрусы былі звязаныя з крымінальнай справай, заведзенай амаль 2 гады таму.

Акцыі пратэсту сталі рэгулярныя, апошняя прайшла на пачатку тыдня ля СІЗА па вуліцы Валадарскага.

nn.by

0
Эшафот / Адказаць
08.04.2016 / 20:14
Ну и чушь. Назовите страну, где можно без последствий громить троллейбусы? Ну кроме Украины и других стран 4-го мира
0
я нацыяналіст,а ты хто?.. / Адказаць
08.04.2016 / 21:02
Эшафот, дзе,на раісі мЯтро хуліганы футбольныя кожныя выходныя разьбіваюць і нармальна.хахахаграміць тралейбусахаха.разумею што бфлі нанесены грамалскаму транспарту пашкоджаньні,але гэта адміністрацыйныя штрафы, а не крымінальныя справы з пазбаўленьнем волі на некалькі гадоў
0
Мба / Адказаць
08.04.2016 / 21:06
Парню респект , за смелость. Эшафот, иди и удавись.
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру