Амерыканскія вайскоўцы замовілі і апублікавалі на афіцыйным сайце milgaming.army.mil інтэрактыўную вучэбную гульню, якая вучыць знаходзіць самы эфектыўны і законны выхад, калі ваш падначалены скардзіцца на сэксуальны пераслед з боку калегі ці іншага афіцэра.

stripes.com

stripes.com

Гульню ELITE SHARP Command Team Trainer на базе дзейных армейскіх інструкцый распрацавалі ў Інстытуце крэатыўных тэхналогій Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі, піша армейская газета stripes.com.

SHARP — абрэвіятура, якая расшыфроўваецца як «Рэакцыя і прадухіленне сэксуальнага пераследу і гвалту».

«Калі вы і я ў класе абмяркоўваем SHARP, а потым праглядаем розныя сцэнары, усё вельмі залежыць ад індывідуальных фактараў і настрою вучняў. Камп’ютарныя гульні — гэта цікава, і цяпер генералы бачаць магчымасці, якія яны даюць», — адзначыў маёр Грэг Павлічко, кіраўнік праграмы распрацоўкі трэніровачных гульняў для Сухапутных войск ЗША. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?