Улады Тайланда задумаліся пра тое, каб адпраўляць кіроўцаў, якіх злавілі п'янымі за рулём, на працу ў морг. Гэта павінна стаць часткай пакарання, якое прызначаецца ў выглядзе абавязковых грамадскіх работ.

Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Mashable, ідэя заключаецца ў тым, каб такія кіроўцы ўсвядомілі, якімі могуць быць наступствы кіравання аўтамабілем у стане ап'янення.

У цяперашні час парушальнікаў прымушаюць, напрыклад, займацца рубкай дрэў або ўборкай вуліц. Некаторых накіроўваюць у бальніцы даглядаць за пацярпелымі ў ДТЗ.

Па словах прадстаўніка ўладаў, колькасць п'яных кіроўцаў, якіх затрымліваюць падчас якіх-небудзь святочных мерапрыемстваў, працягвае расці. Прапанова адносна працы ў моргу цяпер разглядаецца ўрадам.

Паводле інфармацыі выдання, Тайланд займае першае, самае высокае ў Азіі, і другое ў свеце месца па паказчыках смяротнасці на дарогах. Больш за 5% смяротных выпадкаў прыпадае на дарожна-транспартныя здарэнні. Пры гэтым кіраванне машынай пад уплывам алкаголю становіцца прычынай 26% ДТЗ з ахвярамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0