08.04.2016 / 22:45

У Расіі прайшлі таемныя вучэнні новастворанай Нацгвардыі па разгоне «маскоўскага майдану» ВІДЭА 18

У сеціве з'явілася відэа таемных вучэнняў Нацыянальнай гвардыі Расіі, на імітуюць разгон «маскоўскага майдану».

Відэазапіс апублікаваны на сайце фонду «Адкрытая Расія», заснаванага апазыцыянэрам РФ Міхаілам Хадаркоўскім.

«Карэспандэнт «Адкрытай Расіі» стаў неспадзяваным сведкам навучальных баёў недалёка ад Люберцаў. Сотні амапаўцаў, байцоў унутраных войскаў і супрацоўнікаў паліцыі імітавалі разгон «маскоўскага майдану». Як зноў створаная Нацгвардыя будзе змагацца з масавымі пратэстамі?» — гаворыцца ў паведамленні.

Як паведамлялася, 5 красавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў аб стварэнні ў РФ Нацыянальнай гвардыі на базе Унутраных войскаў МУС.

«Рашэнне прынята, мы ствараем новы федэральны орган выканаўчай улады на базе Унутраных войскаў МУС, ствараем Нацыянальную гвардыю, якая будзе займацца барацьбой з тэрарызмам, арганізаванай злачыннасцю…» — заявіў прэзідэнт РФ.

Пры гэтым прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што стварэнне Нацгвардыі не звязана з выбарамі.

Вайскоўцам Нацгвардыі будзе дазволена ўжываць фізічную сілу, у тым ліку баявыя прыёмы барацьбы, і спецыяльныя сродкі для разгону дэманстрацый, а таксама ачапляць тэрыторыю.

Нацыянальная гвардыя РФ мае права прымяняць агнястрэльную зброю без папярэджання, калі прамаруджванне можа каштаваць жыцця ваеннаслужачаму ці каму-небудзь з грамадзян паблізу. Таксама Нагцвардыя ў экстранных выпадках, напрыклад, для адбіцця нападаў ці для вызвалення закладнікаў, можа выкарыстоўваць вадамёты і бронемашыны.

Пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі Нацгвардыя РФ зможа абмяжоўваць рух транспарту і пешаходаў, адбіраць і выкарыстоўваць аўтамабілі, затрымліваць грамадзян, якія парушылі правілы каменданцкай гадзіны.

Нацгвардыю ўзначаліў былы ахоўнік прэзідэнта РФ. Колькасць і дыслакацыю войскаў нацыянальнай гвардыі вызначае сам Пуцін.

0
мимино / Адказаць
08.04.2016 / 23:24
Так ведь не спасет ведь...)
0
Сьвядомы Ліцьвін / Адказаць
09.04.2016 / 00:27
Весело будет в России в семнадцатом году! Видать такая традиция.
0
такрастак / Адказаць
09.04.2016 / 01:08
Это старое видео где показана тренировка омона.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру