Фота Юліі Бальцэвіч

У нядзелю, 10 красавіка, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна, у асобных раёнах краіны чакаюцца моцныя дажджы, па паўднёвым усходзе — месцамі навальніцы. Ноччу і раніцай магчымы слабы туман, вецер прагназуецца паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6—11 градусаў цяпла, днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да плюс 8—14.

Яшчэ цяплей будзе па паўднёвым усходзе Беларусі: ноччу чакаецца 12—14 градусаў, а днём - 15—21 цяпла.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?