Адкрытая трэніроўка «Дынама-Мінск» адбылася на стадыёне «Трактар». У заўзятараў і журналістаў была магчымасць сустрэцца з кіраўніцтвам футбольнага клуба, паведамляе tribuna.com.

На фота амаль усе заўзятары, які прыйшлі на стадыён «Трактар» — прыкладна 35 чалавек. Фота tribuna.com

На фота амаль усе заўзятары, які прыйшлі на стадыён «Трактар» — прыкладна 35 чалавек. Фота tribuna.com

— Атрымлівалі нейкія вестачкі ад Юрыя Чыжа?

— Давайце гэтую тэму не кранаць.

— Як змянілася ваша работа па кіраўніцтву клубам пасля яго арышту?

— Зразумейце, Юрый Аляксандравіч звычайна прымаў глабальныя рашэнні, адказаў Алім Селімаў. — Я не хадзіў да яго па дробязях і не турбаваў кожныя пяць хвілін. Хоць яго прысутнасць адчувалася і намі, і гульцамі. Нам цяжка без Юрыя Аляксандравіча. Ён наш лакаматыў. Вядзе нас за сабой. І мы не будзем апускаць рукі і галовы. Будзем гуляць у футбол і змагацца.

Юрый Чыж, уладальнік групы кампаній «Трайпл», а таксама старшыня назіральнай рады футбольнага клуба «Дынама-Мінск», 11 сакавіка быў затрыманы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і ўзяты пад варту па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры. Фота tribuna.com

— З'явілася інфармацыя, што сетка гіпермаркетаў ProStore, якая з'яўляецца тытульным спонсарам клуба, можа быць прададзеная ўладальніку «Кароны». Як гэта адаб'ецца на клубе? Надпіс з формы знікне? — такое пытанне задалі камерцыйнаму дырэктару клуба Сяргею Варкалаву.

— Давайце спачатку знойдзем пацверджанне інфармацыі, што «Прастор» некаму прадаецца. Я лічу, што гэта чуткі. Занадта рана грамадскасць ставіць крыж на групе кампаній «Трайпл». Усё гэта часовыя цяжкасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0