Юніёрская зборная Беларусі па хакеі (U18) стартавала з перамогі на чэмпіянаце свету ў групе А першага дывізіёна, які праходзіць у Мінску.
9 красавіка каманда Юрыя Файкова выйграла ў Казахстана - 5:2 (0:0, 2:2, 3:0).
Вынікі астатніх матчаў першага гульнявога дня: Францыя - Аўстрыя - 5:2 (1:0, 1:2, 3:0), Германія - Нарвегія - 6:3 (1:1, 2:2, 3:0).
10 красавіка Беларусь сустрэнецца з Нарвегіяй, 12-га - з Францыяй, 13-га - з Аўстрыяй, 15-га - з Нямеччынай. У топ-дывізіён па выніках аднакругавога турніру выходзіць пераможца групы.
Апошні раз Беларусь гуляла ў эліце ў 2010 г.
0
0
0
0
0
0