Больш за сто чалавек загінулі ў выніку пажару ў індуісцкім храме ў індыйскім штаце Керала на паўднёвым захадзе краіны, паведамілі Бі-бі-сі ў мясцовай паліцыі. Яшчэ каля 200 чалавек пацярпелі.

Па папярэдніх дадзеных, пажар адбыўся ў выніку выбуху на складзе піратэхнікі, якую планавалася выкарыстаць на індуісцкім фестывалі. У выніку пажару храм быў разбураны.

Пацярпелых з сур'ёзнымі раненнямі шпіталізуюць у дзяржаўны медыцынскі каледж у сталіцу штата Керала — Трывандрам.

Кіраўнік паліцыі штата паведаміў, што некаторыя целы загінулых настолькі моцна абгарэлі, што апазнаць іх можна будзе толькі па ДНК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?