10.04.2016 / 10:39

Зніклых маракоў заўважылі дзякуючы слову Help з лісця 5

Траіх маракоў, якія зніклі на поўдні Ціхага акіяна, выратавалі дзякуючы слову Help («Дапамажыце»), якое яны выклалі пальмавымі лістамі на беразе выспы. Пра гэта паведамляе гавайскае аддзяленне Берагавой аховы ЗША на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Reuters

Маракі вечарам 4 красавіка адправіліся ў трохгадзіннае плаванне на невялікай лодцы. Праз некаторы час пасля адплыцця пачаўся шторм, і лодку перавярнула вялікая хваля.

Надзеўшы выратавальныя камізэлькі, маракі ноччу праплылі дзве мілі (каля 3,5 км) да бліжэйшай выспы, якая аказалася бязлюднай.

5 красавіка ўлады штата Чуук (адзін з чатырох Федэратыўных штатаў Мікранэзіі) паведамілі пра знікненне маракоў Берагавой ахове ЗША, якая падключылася да пошукаў.

Берагавая ахова запытала дапамогу ВМС ЗША з Японіі. У выніку маракоў у чацвер знайшоў экіпаж патрульнага самалёта Boeing P-8 Poseidon. Інфармацыю пра іх месцазнаходжанне перадалі ўладам Мікранэзіі. За маракамі выслалі лодку, якая даставіла іх у штат Чуук.

0
свидедель / Адказаць
10.04.2016 / 12:42
Прям как в фильме
0
Гледзячы з Варганскай гары / Адказаць
10.04.2016 / 13:15
Я б застаўся на пару месяцаў... Заадно кінуў бы паліць. А што! Арэхі -- на пальмах, крабы бегаюць пад нагамі -- пратрымаўся б.
0
Генэрал Голад / Адказаць
10.04.2016 / 13:43
Можа і беларусам выкласьці?
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру