10.04.2016 / 15:10

Развітанне са Змітром Саўкам пройдзе ў панядзелак у касцёле на Залатой Горцы 5

Развітанне з мовазнаўцам Змітром Саўкам пройдзе ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), што на Залатой Горцы ў Мінску. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку журналіст Аляксей Мінчонак.

11:00—13:00. Развітанне, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на праспекце Незалежнасці, 44-А (Залатая Горка).

13:00—14:00. Імша ў касцёле.

Па 14-й гадзіне — выезд на Заходнія могілкі.

15:00. Пахаванне

17:30. Развітальная вячэра, кавярня «Родны кут» (вул. Кастрычніцкая, 5).

Ад касцёла да могілак і потым да кавярні будзе зарганізаваны транспарт, але зараз складана спрагназаваць дакладную колькасць людзей, якія захочуць развітацца з спадаром Змітром. Таму, калі ласка, калі ў вас ёсць магчымасць прыехаць сваім аўтам, то зрабіце гэта, напісаў Аляксей Мінчонак.

0
беларос / Адказаць
10.04.2016 / 15:49
Нн, якую адукацыю ён меў? Не змог нідзе знайсці.
0
Уладзімір Сіўчыкаў / Адказаць
10.04.2016 / 20:12
беларос, філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта
0
Габрусь / Адказаць
10.04.2016 / 20:48
Мае спачуванні...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру