Чацвёртае паражэнне запар пацярпеў мінскі баскетбольны клуб «Цмокі» ў Адзінай лізе ВТБ. 10 красавіка ў гасцях беларуская каманда разгромна прайграла «Хімкам» з Маскоўскай вобласці — 72:100 (19:18, 14:21, 14:35, 25:26).

Пасля 27 гульняў беларуская каманда з 8 перамогамі і 19 паразамі размяшчаецца на 12-м радку (розніца ачкоў 2.180-2.338).

14 красавіка «Цмокі» згуляюць на выездзе супраць санкт-пецярбургскага «Зеніта».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?