Срэбны прызёр леташняга футбольнага чэмпіянату мінскае «Дынама» ў другім туры цяперашняга першынства 10 красавіка абыграла аднаго з дэбютантаў — «Гарадзею» з лікам 2:0 (Бягуноў, 76, Жукоўскі, 85).

Астатнія вынікі нядзелі: «Нафтан» — «Славія» - 0:1 (Лапцеў, 7, з пенальці), «Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ» — 1:1 (Цвяцінскі, 53 — Cкавыш, 51), «Дынама» Бр — «Мінск» — 0:3 (Гвілія, 28, Васільеў, 56, Бяссмертны, 59).

Дзве сустрэчы адбыліся напярэдадні: «Граніт» — «Іслач» — 0:1 (Місюк, 30), «Крумкачы» — «Нёман» — 2:1 (Глеб, 17, Шчагрыковіч, 89 — Васілюк, 70).

У панядзелак згуляюць «Белшына» — «Віцебск» і БАТЭ — «Шахцёр».

Становішча каманд: «Дынама» Мн — 6 ачкоў (2 матчы; розніца мячоў 4-0), «Мінск» — 6 (2; 4-0), «Іслач» — 6 (2; 3-0), «Крумкачы» — 4 (2; 3-2), «Славія» — 4 (2; 2-1), БАТЭ — 3 (1; 4-1), «Шахцёр» — 3 (1; 1-0), «Слуцк» — 2 (2; 2-2), «Белшына» — 1 (1; 1-1), «Нёман» — 1 (2; 2-3), «Граніт» — 1 (2; 1-2), «Тарпеда-БелАЗ» — 1 (2; 1-3), «Віцебск» — 0 (1; 0-1), «Гарадзея» — 0 (2; 0-3), «Нафтан» — 0 (2; 0- 3), «Дынама» Бр — 0 (2; 1-7)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?