Вядучы праграмы «Галоўны эфір» Дзмітрый Бачкоў правёў своесасаблівы тэст-драйв усюдыхода «Ханта».

Белтэлерадыёкампанія спрабуе зрабіць нядзельную праграму максімальна інтэрактыўнай, таму за стырно стаў сам вядучы.

Пачаўся сюжэт з паркоўкі на лесвіцы каля будынка Белтэлерадыёкампаніі. Пасля тэлевядучы развярнуўся наўпрост на пешаходным пераходзе…

А пасля паехаў пакатацца па палях і ўзгорках Беларусі – пры гэтым Бачкоў не быў прышпілены рамянём бяспекі.

Ці будзе прыцягнуты да адказнасці работнік Белтэлерадыёкампаніі?

Нагадаем, у падобнай сітуацыі быў аштрафаваны вядучы праекта Auto.tut.by.

А вось Аляксандра Лукашэнку за непрышпілены рэмень бяспекі не пакаралі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?