nationalreview.com

nationalreview.com

Па словах Абамы, ён не змог спланаваць тое, што адбылося пасля ўварвання заходніх войскаў у Лівію. Пры гэтым сама інтэрвенцыя была «правільным рашэннем».

Абама таксама заявіў, што найлепшым на пасадзе прэзідэнта стаў дзень, калі прайшоў яго законапраект аб рэформе аховы здароўя, а найгоршым — дзень падарожжа ў Ньютаўн пасля страляніны ў школе ў Сэндзі-Хук.

***

У Лівіі ў пачатку 2011 года пачалася грамадзянская вайна. У сакавіку 2011 года была сфарміравана міжнародная кааліцыя з удзелам ЗША, якая ўстанавіла над Лівіяй забароненую для палётаў зону і наносіла авіяўдары па пазіцыях лаяльных Муамару Кадафі войскаў. Да пачатку восені 2011 года пад кантролем Кадафі заставалася толькі нязначная частка тэрыторыі Лівіі. 20 кастрычніка Кадафі быў забіты ў горадзе Сірт.

Пасля гібелі Кадафі ў Лівіі працягнуліся ўзброеныя сутыкненні паміж рознымі групоўкамі, а законнай уладай у краіне сябе абвясцілі адразу два ўрады, якія базаваліся ў Трыпалі і ў Табруку. З 2014 года на поўначы Лівіі дзейнічаюць баевікі «Ісламскай дзяржавы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?