«15 красавіка 1000 чалавек (спадзяёмся) разам у новай прасторы «Верх» (900 квадратных метраў) будуць спяваць «Пагоню» Багдановіча і «Магутны Божа» Арсенневай», — піша ў сваім фэйсбуку кіраўнік культурніцкай ініцыятывы «Арт-сядзіба» Павел Белавус.

Чарговы «Спеўны сход» будзе прысвечаны беларускім песням першай паловы XX стагоддзя.

Прастора «Верх» плошчай 900 мразмясцілася на 6-м паверсе будынка завода «Гарызонт» на Куйбышава 22.

Чарговы «Спеўны сход» мае стаць рэкордным па колькасці ўдзельнікаў і спевакоў. 

На чарговым спеўным сходзе абяцаюць развучваць і спяваць таксама «Беларускую Марсэльезу», ваяцкі марш «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» ды іншыя песні.

Вядзе спеўныя сходы Сяргей Доўгушаў. Дапамагаць яму гэтым разам будзе мужчынскі хор «Унія».

Дзякуючы таленту Доўгушава на спеўных сходах ствараецца непаўторная атмасфера нацыянальнага адзінства.

Адрас: Мінск, вул.Куйбышава, д. 22, 6-ты паверх, прастора «Верх». 15 красавіка (пятніца) а 19.00. Уваход вольны! Больш аб падзеі можна прачытаць у FB і VK.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?