11.04.2016 / 22:14

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч як звычайны чалавек ушанаваў памяць загінулых у мінскім метро ФОТАФАКТ 4

11 красавіка — пятыя ўгодкі з моманту тэракту ў мінскім метро, калі загінулі 15 чалавек, а сотні атрымалі раненні. Сёння мінчане прынеслі кветкі да мемарыялу на станцыі метро «Кастрычніцкая», піша Tut.by. Сярод тых, хто прыйшоў ушанаваць памяць ахвяр тэракту, быў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Фота Tut.by

— Гэта чорны дзень у сучаснай гісторыі Беларусі. Калі ў мірным краі здараецца такое, што гінуць людзі, якія ні ў чым не вінаватыя. Хтосьці ехаў на працу, хтосьці ва ўніверсітэт, з універсітэта… Гэта было жорсткае злачынства. Застаецца толькі маліцца аб душах тых, хто загінуў, каго параніла, аб тых, хто страціў блізкіх, маліцца, каб такое ніколі не паўтарылася… Гэта мой маральны доўг. Я не толькі як біскуп гавару, але і проста як хрысціянін, — сказаў Тадэвуш Кандрусевіч.

0
Минск-2 / Адказаць
12.04.2016 / 08:23
Сапраудны чалавек
0
Пётра / Адказаць
12.04.2016 / 21:04
Ў які раз пераконваюся ў тым, як нам пашанцавала з каталіцкім біскупам, і як ён моцна намі недаацэнены. Як зрэшты і іншае добрае, што маем.
0
Чатыры танкісты / Адказаць
13.04.2016 / 12:16
А чым ён незвычайны? Якраз, і ёсць чалавечны чалавек...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру