Рэдакцыя і кантора «Нашае Нівы» пераехала на новую кватэру. Новы адрас: Вільня, Завальная вуліца, дом №7.

М.Лужкі, Віленск.губ. Дзісенск.пав. Хоць кругом народ беларускі, але не шануюць ні сваёй песьні, ні мовы, асабліва маладзёж наша, хоць трэба сказаць, што старыкі нашы гэтаму не патураюць. Першы раз у гэтым гаду папаў сюды «Беларускі каляндар» і так усім спадабаўся, што на другі год будзе меці ў нас шмат пакупцоў.

Мікіпар.

З усіх старон

Варшава. З прычыны 1-га мая на вуліцах гораду і па ваколіцах расстаўлена было войска. На некаторых трамваях езьдзілі паліцэйскія і жандары. На фабрыках забаставала каля 10 тыс. рабочых. Чырвоныя сьцягі, начэпленыя на тэлеграфных дротах у рабочых кварталах, паліцыя зрывала.

«НН». 1911. №16—17. 28 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0