Кароткамэтражны фільм, зьняты рэжысёрам з Ірляндыі, ствараўся ў Прыпяці, усяго за некалькі кілямэтраў ад чарнобыльскага рэактара. Рэалістычны антураж, праўдзівасьць гісторыі — рэдкі глядач застанецца абыякавы: на праглядзе многія ня здолелі стрымаць сьлёзы.
«Дзьверы» («The Door») — дэбютная кіна‑рэжысэрская праца вядомай прадусаркі й акторкі зь Ірляндыі Хуаніты Ўілсан (Juanita Wilson).
У аснову сюжэта пакладзены «Маналёг пра цэлае жыцьцё, напісаны на дзьвярах» — рэальная гісторыя з кнігі «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч.
Герой стужкі — Нікалай Калугін, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Каб пахаваць дзяўчынку паводле сямейнай традыцыі — на дзьвярах роднай хаты — герой адпраўляецца ў Чарнобыльскую зону…
Ролі выконваюць беларускія акторы Ігар Сігаў (Тэатар беларускай драматургіі) і Джульета Казакевіч‑Герынг (Маскоўскі тэатар «Школа сучаснай п’есы»).
Кароткамэтражны фільм, зьняты на кінастужку, ствараўся ў Прыпяці, усяго за некалькі кілямэтраў ад чарнобыльскага рэактара. Рэалістычны антураж, праўдзівасьць гісторыі — рэдкі глядач застанецца абыякавы: на праглядзе многія ня здолелі стрымаць сьлёзы.
Хуаніта Ўілсан спадзяецца, што фільм убачыць шырокая аўдыторыя ў Беларусі — праз распаўсюд, альбо нават па тэлебачаньні. Гісторыя з «Чарнобыльскай малітвы» захапіла яе яшчэ 3 гады таму. Цяпер, калі фільм гатовы, яна адчувае палёгку.
У Менску, у атачэньні актораў, ёй відавочна камфортна. «Разумееце, рэжысэр карыстаецца куды вялікшай любоўю здымачнай групы, чым прадусар», — сьмяецца сп-ня Ўілсан.
Хуаніта Ўілсан на IMDb
Каментары