Будынак прыватнага прадпрыемства, якое займаецца выпускам шпалер і месціцца на вуліцы Тэльмана, гарыць ужо прыблізна паўгадзіны. Дах завода гарыць адкрытым полымем, найбліжэйшыя вуліцы задымленыя.
На гэты момант не менш як 12 аўтацыстэрнаў задзейнічаныя ў тушэнні пажару.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў.
У супрацоўнікаў прадпрыемства узнік канфлікт з журналістамі, якія спрабавалі зняць пажар на фота і відэа. Ахоўнікі з палкамі і нецэнзурнай лаянкай накінуліся на журналістаў, якія здымалі тое, што адбываецца, з-за металічнага плота.
Па стане на 15:15 пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма.