Кантракт на работы па захаванні прыжыццёвага аблічча цела Уладзіміра Леніна ў 2016 годзе ацэненыя ў 13 млн расійскіх рублёў (197 тыс даляраў ЗША), вынікае з паведамлення на партале дзяржзакупак.
AFP
Як паказана ў паведамленні, замоўцам работ выступае Федэральная служба аховы Расіі. У дакуменце гаворыцца, што паслугу будзе аказваць адзіны пастаўшчык.
Мяркуючы па аб'яве, гаворка ідзе аб аказанні паслуг на рэгулярнай аснове аж да лістапада 2016 года.
Пытанне аб пахаванні Леніна ў апошнія гады падымаецца досыць часта, але адназначнага меркавання з гэтай нагоды ў расійскім грамадстве няма.
Уладзімір Ленін памёр 21 студзеня 1924 года. Яго цела пасля смерці забальзамавалі і змясцілі ў Маўзалей на Краснай плошчы ў Маскве.