Да Альфы Цэнтаўра адправяць міні-караблі, падштурхнуўшы іх лазерам. Міні-караблі будуць важыць усяго некалькі грамаў. На іх устялююць сонечныя ветразі. Караблі будуць разганяцца з Зямлі лазерным промнем. У выніку яны змогуць развіць хуткасць у 161 мільён кіламетраў у гадзіну.

Арыентыровачна гэтыя міні-караблі дасягнуць зорнай сістэмы Альфа Цэнтаўра за 24 гады. У цяперашніх абставінах касмічны карабель мог бы даляцець да Альфы Цэнтаўра за некалькі дзясяткаў тысяч гадоў.

Калі місія ўдасца, і хоць бы некалькі прылад дасягнуць бліжэйшай зоркі, то на дастаўку фотаздымкаў адтуль сыдзе яшчэ чатыры гады. За адзін раз плануецца запускаць сотні і тысячы прылад.

Праект фінансуе расійскі прадпрымальнік Юры Мільнер. Ён дасць грант памерам 100 мільёнаў даляраў. У раду дырэктараў праекта ўвойдзе заснавальнік Facebook Марк Цукерберг. На прэс-канферэнцыі кампанію прадстаўляў навуковец Стывен Хокінг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?