З 14 красавіка ў мытнях і Дзяржаўным мытным камітэце пачнуць працаваць інфармацыйныя цэнтры (call-цэнтры) па пытаннях прымянення норм указа прэзідэнта ад 11 лютага 2016 года № 40, якім устанаўліваюцца новыя ліміты для бяспошліннага ўвозу інтэрнэт-пасылак.

Дакументам, нагадаем, зніжана норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях і (або) экспрэс-грузах на адрас аднаго атрымальніка, з 200 еўра і 31 кг да 22 еўра і 10 кг на працягу каляндарнага месяца.

У call-цэнтры ДМК званкі будуць прымацца з панядзелка па пятніцу з 9.00 да 18.00 па тэлефонах: 218-90-72, 218-90-81, 218-90-82, 218-91-20, 218-90-95. Па нумары 218-90-00 можна будзе атрымаць кансультацыю кругласутачна.

Таксама па пытаннях, якія ўзнікаюць, грамадзяне могуць звяртацца ў call-цэнтр мытні, праз пункт пропуску якой плануецца ажыццяўляць перамяшчэнне тавараў.

Кантактныя нумары тэлефонаў call-цэнтраў мытняў размешчаны на іх афіцыйных сайтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?