Зборная Беларусі па міні-футболе не змагла выйсці ў фінальны этап чэмпіянату свету, які адбудзецца з 14 верасня па 2 кастрычніка 2016 года ў Калумбіі.

Нацыянальная каманда Беларусі 12 красавіка з лікам 2:2 згуляла ў паядынку ў адказ плэй-оф чэмпіянату свету-2016 у Цюмені са зборнай Расіі.

Гаспадары адкрылі лік на 14-й хвіліне гульні пасля ўдару Антона Антошкіна, беларусы адыграліся праз тры хвіліны пасля гола Аляксандра Альшэўскага. А на 32-й хвіліне Алег Гарбенка вывеў беларусаў наперад. Перамогу беларуская зборная не ўтрымала, за хвіліну да фінальнага свістка вызначыўся бразілец з расійскім пашпартам Эдэр Ліма.

Першы паядынак сапернікаў 22 сакавіка ў Мінску завяршыўся паражэннем беларусаў — 1:4. Па суме двух матчаў пуцёўка ў фінальны раўнд чэмпіянату свету дасталася расійскай камандзе.

Беларуская зборная яшчэ ні разу не трапляла ў лік удзельнікаў фінальных стадый сусветных чэмпіянатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?