Папулярнасць вышыванкі ў свеце набірае ўсё большыя абароты. Чарговае таму пацвярджэнне: лідар сярод вытворцаў спартыўных тавараў кампанія Nike выпусціла красоўкі з арнаментам, у якім адгадваецца традыцыйны беларускі сімвал. Яркі абутак прадаецца на пляцоўках інтэрнэт-крам па цане ад $40 да $85. Ёсць мужчынскі і жаночы варыянт стыльных красовак.

Дарэчы, красоўкі-вышыванцы уцепленыя. Яны атрымалі назву Nike Roshe One Winter, а на іх пятцы намаляваны снежны чалавек еці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?