Дэпутат Дзярждумы РФ Андрэй Туманаў унёс на разгляд законапраект, у выпадку прыняцця якога расейцы атрымаюць права бясплатна збіраць у лесе ламачча.

У тлумачальнай запісцы да законапраекта гаворыцца, што цяпер па законе грамадзяне абавязаныя плаціць дзяржаве за нарыхтоўку любой драўніны, у тым ліку і ламачча — паваленых ствалоў дрэў і іх сухіх і гнілых галін.

У той жа час, сцвярджае дэпутат, Раслясгас не спраўляецца з ачысткай лесу ад ламачча. У сувязі з гэтым Туманаў прапануе вызваліць людзей ад платы за збор ламачча, каб яны змаглі дапамагчы дзяржаве ў абароне лесу з выгадай для сябе.

Каб пазбегнуць разыходжанняў адносна таго, што можна, а што нельга лічыць ламаччам, дэпутат прапануе заканадаўча замацаваць гэтае паняцце.

У адпаведнасці з цяперашняй рэдакцыяй ляснога кодэкса РФ грамадзянам дазваляецца нарыхтоўваць драўніну для ўласных патрэб толькі пры ўмове, што яны заключаць дагавор куплі-продажу лясных насаджэнняў.

Ад гэтага абавязку вызваляюцца карэнныя малалікія народы Поўначы, Сібіры і Далёкага Усходу, якія вядуць традыцыйны лад жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?