president.gov.by
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Турцыі Аляксандра Лукашэнкі і Рэджэпа Таіпа Эрдагана адбудзецца сёння ў Стамбуле 21.30 па мясцовым часе. Пра гэта паведамляюць турэцкія СМІ.
Эрдаган сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам адразу пасля перамоваў з кіраўніком Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Гэты візіт у Турцыю для Аляксандра Лукашэнкі ўжо чацвёрты. А сустрэча з Эрдаганам - другая. Папярэдняя адбылася ў 2010 годзе, калі сённяшні прэзідэнт Турцыі быў прэм'ер-міністрам.