Аўстрыя пачала будаўніцтва сцяны, закліканай абмежаваць паток бежанцаў, якія прабіраюцца з Італіі. Пра гэта ў сераду, 13 красавіка, паведамляе The Independent.

Па словах аўстрыйскіх паліцэйскіх, яны ўжо прыступілі да залівання бетону для падмурка залы рэгістрацыі мігрантаў, а таксама апор агароджаў. Асноўныя работы праводзяцца на перавале Брэнер, праз які ідзе асноўны паток бежанцаў з Італіі ў Аўстрыю.

Будаўніцтва агароджы плануецца завяршыць да канца мая. Паводле ацэнак аўстрыйскіх чыноўнікаў, у бліжэйшы час мігранты ўсвядомяць, што «балканскі маршрут» праз Грэцыю, Македонію і Сербію канчаткова закрыўся, і пачнуць шукаць альтэрнатыўныя шляхі.

Збудаванне сцены на перавале Брэнер ужо раскрытыкавала Еўрапейская камісія. Аднак афіцыйная Вена заявіла, што ўзвядзенне плота супраць бежанцаў — гэта палітычная неабходнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0