Два сутэнёры выкрытыя ў Віцебску, прычым адзін з гандляроў жывым таварам залучыў у заняткі прастытуцыяй школьніцу. Пра гэта распавёў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама Андрэй Семяніхін.

Сутэнёры былі выяўленыя ў Чыгуначным раёне абласнога цэнтра. Супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі мясцовага АУС падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў выйшлі на 45-гадовага жыхара Віцебска, кіроўцу таксі, які акрамя асноўнага свайго заробку (перавозкі грамадзян) меў крымінальны прыработак — пастаўляў кліентаў знаёмай прастытутцы. За свае паслугі таксіст пакідаў сабе частку грошай з аплаты за сэксуальныя забавы.

Другога сутэнёра таксама выкрылі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска. 25-гадовы жыхар абласнога цэнтра арганізаваў гандаль жывым таварам з выкарыстаннем сучасных тэхналогій — шукаў кліентаў у сеціве. Сутэнёр змясціў на адным з сацыяльных сайтаў аб'яву аб прадастаўленні непаўналетняй дзяўчынай паслуг сэксуальнага характару за грошы.

Віцебскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта па фактах распачатыя крымінальныя справы па ч.1 арт.171 КК Беларусі (выкарыстанне занятку прастытуцыяй iншай асобай) і па ч.2 арт.171 КК Беларусі (выкарыстанне для заняцця прастытуцыяй заведама непаўналетняга).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?