Фота Юліі Бальцэвіч

Пра гэта паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.

«На гэтым тыдні ў Беларусі пад уплывам франтальных раздзелаў трымалася няўстойлівае з дажджамі надвор'е. Тэмпературны фон па-ранейшаму высокі, ён перавышае кліматычную норму на 5—9 градусаў», — адзначыла Святлана Рыбакова.

У пятніцу, 15 красавіка, умовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначацца уплывам вобласці павышанага ціску, якая сфарміравана у вільготнай халоднай паветранай масе. Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, раніцай па Віцебскай вобласці магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ўначы — ад 1 да 7 градусаў цяпла, пры праясненнях да мінус 2, днём будзе 8—14 са знакам плюс.

У суботу, 16 красавіка, ноччу на большай частцы краіны захаваецца ўплыў вобласці павышанага ціску, днём надвор'е абумовіць малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ноччу па паўднёвым захадзе краіны, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах не выключаны навальніцы.

Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра ўначы — мінус 3 — плюс 3 градусы, удзень — 8—15 цяпла; па паўднёвым захадзе будзе некалькі цяплей: ноччу — ад 4 да 6 вышэй за нуль, днём — да 19 цяпла.

У нядзелю, 17 красавіка, надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Кароткачасовыя дажджы будуць адзначацца ў многіх раёнах краіны, месцамі з навальніцамі.

Тэмпература паветра ноччу — плюс 3—10, днём — ад 10 да 17 цяпла, па паўднёвым усходзе — да 21 вышэй за нуль.

«На пачатку наступнага тыдня ў Беларусі пад уплывам атмасферных франтоў і паветраных мас з Балтыкі захаваецца няўстойлівае надвор'е», - распавяла Святлана Рыбакова.

У панядзелак, 18 красавіка, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі навальніцы.

Тэмпература паветра ноччу — плюс 1-8, днём — ад 8 да 15 градусаў цяпла.

У аўторак і сераду, 19 і 20 красавіка, кароткачасовыя дажджы чакаюцца месцамі па краіне, днём магчымы навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла, у ноч на сераду пры праясненнях — да мінус 2 градусаў, днём будзе 6-13 градусаў цяпла.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?