Каля 450 пацыентаў збеглі з цэнтра прымусовага лячэння наркаманаў на поўдні В'етнама.

Як паведаміла мясцовая паліцыя, уцекачы разламалі сцяну будынка.

Каля 150 чалавек знойдзеныя ў суседнім горадзе. Улады звярнуліся да сваякоў пацыентаў, якія застаюцца на волі, каб тыя дапамаглі іх адшукаць.

Мясцовыя жыхары паведамілі аб серыі рабаванняў і спробах некаторых наркаманаў здабыць вопратку і транспарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?