Сьветлае велiкоднае сьвята было азмрочана ўсплёскам дарожна‑транспартных здарэнняў. Сьмерць напаткала ажно 23 чалавек.

Як паведамiлi «Звяздзе» ва ўпраўленнi Дзяржаўтаiнспекцыi МУС краiны, у мiнулыя выхадныя днi на дарогах Беларусi зафiксавана рэкордная колькасць аварый. Калi звычайна ў такiя днi адбываецца прыкладна 20 ДТЗ, у якiх гiне не больш за 7 чалавек, то за гэтую суботу i нядзелю зарэгiстравана 90 аўтамабiльных аварый. Смяротнымi ахвярамi гэтых здарэнняў сталi 23 чалавекi, яшчэ сто атрымалi раненнi.

У Дзяржаўтаiнспекцыi падкрэслiлi, што найбольш небяспечныя ДТЗ учынiлi нецвярозыя вадзiцелi.

У вёсцы Рэкта Жлобiнскага раёна мясцовы жыхар, якi кiраваў аўтамабiлем «Рэно», наехаў на 25‑гадовую жанчыну з 5‑гадовым хлопчыкам. Жанчына атрымала цяжкiя траўмы i памерла ў шпiталi.

Непадалёк ад вёскi Асiнаўка Чэрвеньскага раёна вадзiцель «Фольксвагена» з’ехаў у кювет. Аўтамабiль перакулiўся. Кiроўца загiнуў на месцы, трое ягоных пасажыраў, сярод якiх i 6‑гадовы хлопчык, з цяжкiмi траўмамi змешчаны ў шпiталь.

Увогуле за выхадныя былi затрыманы 554 аматары выпiць за рулём. Дзяржаўтаiнспекцыя ў чарговы раз нагадвае, што за кiраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане вадзiцелi пазбаўляюцца правоў тэрмiнам на 3 гады, iм таксама пагражае штраф у памеры ад 525 000 да 1 225 000 рублёў альбо адмiнiстрацыйны арышт.

Для асобаў, якiя не маюць вадзiцельскага пасведчання, штраф за такое парушэнне яшчэ большы: ад 875 000 да 1 400 000 рублёў, альбо адмiнiстрацыйны арышт. У выпадку, калi кiроўцы на працягу года паўторна затрымлiваюцца ў нецвярозым стане за рулём, то яны прыцягваюцца ўжо да крымiнальнай адказнасцi. Крымiнальным кодэксам для такiх асобаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе папраўчых работ тэрмiнам да 2 гадоў, альбо арышт на 6 месяцаў.

Мікола Дзябёла, Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0