Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас «прамой лініі» заявіў, што не лічыць недакладнай распаўсюджаную прэсай інфармацыю аб афшорных кампаніях многіх высокапастаўленых палітыкаў з усяго свету і іх прыхільнікаў.

Паводле яго слоў, яму часам здаецца, што гэтыя публікацыі рыхтавалі не журналісты, а юрысты, паколькі ў распаўсюджаных матэрыялах не ўтрымліваецца ніякіх непасрэдных абвінавачванняў у чыйсьці адрас.

Пры гэтым аўтары, лічыць Пуцін, пры поўнай адсутнасці канкрэтыкі проста «наводзяць цень на пляцень». Да такіх выпадкаў прэзідэнт аднёс і згадку ў публікацыях афшорных кампаній, звязаных з яго сябрам — віяланчэлістам Сяргеем Ралдугіным.

Па словах Пуціна, на згаданыя ў публікацыях грошы Ралдугін купіў вельмі рэдкія інструменты з шматвяковай гісторыяй, у тым ліку скрыпку работы Страдзівары, прычым плануе ўсё гэта перадаць дзяржаве.

Пуцін таксама заявіў, што нямецкая газета Sueddeutsche Zeitung, якая першай атрымала доступ да скандальных дакументаў аб афшорных кампаніях і падзялілася імі з калегамі, уваходзіць у медыяхолдынг, які належыць амерыканскай Goldman Sachs.

«Усюды тырчаць вушы замоўцаў», — сказаў расійскі прэзідэнт.

Пры гэтым афіцыйна выдавецтва Sueddeutscher Verlag, якое выпускае Sueddeutsche Zeitung, з 2007 года кантралюецца кампаніяй Südwestdeutsche Medien Holding. Карпарацыя Goldman Sachs называлася ў ліку іншых патэнцыйных пакупнікоў, але ў выніку не змагла набыць газету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?