«Пры ўсіх разыходжаньнях з Алексіевіч адна яе якасьць мне вельмі падабаецца», — піша ў фэйсбуку журналіст Віталь Цыганкоў.

«У яе абсалютна няма фанабэрыі, стаўленьня да сябе як да чагосьці адзіна правільнага і беспамылковага. Гэта, як мне падаецца, ніяк не зьмянілася і пасьля атрыманьня ёй Нобэлеўскай прэміі.

У гэтай сувязі ўзгадваюцца тыя выказваньні, якія былі ў прэсе і сацыяльных сетках восеньню, адразу пасьля Нобэля. Калі «абаронцы» Алексіевіч ад апанентаў затыкалі ім рот немудрагелістым тэзісам — «спачатку стань Нобэлеўскім лаўрэатам, а потым крытыкуй».

Тэзіс сам па сабе гнілы і тупы. Але — што важна — сама Алексіевіч такога ніколі б не сказала. Гэта не дазваляе ані яе характар, ані яе выхаванасьць, і нават яе доўгае жыцьцё ў Эўропе. Бо ў Эўропе такія выказваньні («спачатку стань, а потым крытыкуй») справядліва палічылі б недэмакратычнымі і элітысцкімі як мінімум. Калі б такое сказаў вядомы журналіст на Захадзе — ён яўна меў бы асуджэньне калегаў і, магчыма, нават праблемы на працы. А ў нас такое дапускаюць людзі, якія выступаюць за эўрапейскую пэрспэктыву Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0