president.gov.by

president.gov.by

У Стамбуле кіраўнік беларускай дзяржавы прыняў удзел у саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. У сваім выступе на форуме кіраўнік краіны падкрэсліў, што імкненне ўмацоўваць сувязі з ісламскім светам з'яўляецца абсалютна свядомым выбарам, якога рэспубліка пастаянна прытрымліваецца. Беларусь таксама падзяляе прапаведаемыя арганізацыяй універсальныя прынцыпы неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў, павагі іх тэрытарыяльнай цэласнасці, выступае супраць прымянення сілы, за ўрэгуляванне канфліктаў мірным шляхам.

Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што разам з іншымі важнымі геапалітычнымі гульцамі ісламскі свет можа стаць адной з апор стабільнасці і бяспекі, рухавіком прагрэсіўнага і ўстойлівага развіцця на планеце.

На палях стамбульскага саміту Аляксандр Лукашэнка таксама правёў шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў з лідарамі замежных краін, у тым ліку Катара, Інданезіі, Афганістана, Пакістана, Казахстана. На гэтых сустрэчах абмяркоўваліся перспектывы актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, павелічэнне аб'ёмаў інвестыцый, стварэнне сумесных прадпрыемстваў. У цэнтры ўвагі былі пытанні міжнароднага парадку дня, пошук шляхоў сумеснага пераадолення цяжкасцяў ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?