Адвакат украінскай лётчыцы, народнага дэпутата Надзеі Саўчанка Мікалай Полазаў заявіў, што ў яе ёсць «чатыры, максімум пяць дзён». Пра гэта Полазаў паведаміў у Facebook.

«Як я і меркаваў, увесь дзень Надзею напампоўвалі ўнутрывеннымі ўліваннямі. Яна паказала рукі — усе сколатыя, жывых вен няма. Дактары шукалі вены нават на нагах.

Стан здароўя дрэнны. Вядома, кропельніца паўплывала на вынікі аналізаў, кроў стала менш вязкай, але гэта паліятыў.

Дэфіцыт вады ў арганізме на дзявяты дзень сухой галадоўкі знішчае ўнутраныя органы Надзеі. Агульны стан адбіваецца на яе настроі. Эмацыйны фон вельмі негатыўны», — паведаміў адвакат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0