15.04.2016 / 14:47

На «Белорусскую военную газету» падалі ў суд 13

14 красавіка гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска з позвай аб прызнанні несапраўднымі і абвяржэнні звестак, распаўсюджаных у «Белорусской военной газете».

Суадказчыкамі ў позве фігуруюць журналіст выдання Уладзімір Кажэўнікаў і дзяржаўная ўстанова «Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі «Ваяр» («Белорусская военная газета» – адна з трох рэдакцый, што ўваходзяць у склад агенцтва «Ваяр»).

Гаворка ідзе пра публікацыю ад 10 сакавіка 2016 г. «Кому выгодно порочить белорусскую армию?». Артыкул тычыўся інцыдэнту з уцёкамі двух жаўнераў з размешчанай у Брэсце вайсковай часткі №92616 з-за збіцця і пагрозаў. Леанід Судаленка тады выступіў ініцыятарам звароту 75 грамадзян да міністра абароны Беларусі з патрабаваннем спыніць нестатутныя адносіны ў беларускім войску.

У публікацыі «Кому выгодно порочить белорусскую армию?» гаварылася, што праваабаронца займаецца «антыармейскай агітацыяй», «даносамі», «ганьбіць сваю краіну» і «разбурае грамадства».

Судаленка лічыць, што гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, зневажаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

Ён звяртаўся ў рэдакцыю з прапановай выбачыцца і апублікаваць абвяржэнне, аднак начальнік дзяржаўнай установы «Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі «Ваяр» палкоўнік Аляксей Пашкевіч вырашыў, што падстаў для гэтага няма.

«Мяне асабліва абразіла тое, што паводле газеты я займаюся «антиармейской агитацией» і«доносами», у той час як армія абараняе Радзіму — «в отличие от судаленок, которые прославили себя только на ниве разрушения общества» . Сам я служыў у Савецкай Арміі, мой старэйшы сын абараняў Радзіму ў шэрагах беларускага войска. Цяпер гэта робіць другі сын. Трэцяга і чацвёртага сыноў я таксама выхоўваю ў духу павагі да службы ў беларускім войску», – кажа Леанід Судаленка.

0
Дзед Талаш / Адказаць
15.04.2016 / 14:54
Яны ж сябе лічаць непадсуднымі.
0
Мік-цвік / Адказаць
15.04.2016 / 15:05
Дзякуй вам за грамадзянскую пазіцыю!
0
А.А. / Адказаць
15.04.2016 / 15:21
Обязательно надо добиться справедливости и наказать неадекватного недожурналиста. Чувствуют же подлецы свою безнаказанность! Хотя, нет никапли веры в данный суд.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру