15.04.2016 / 14:57

Восем еўрапейскіх краін следам за ЕС знялі санкцыі з Беларусі 7

Reuter.com

Восем краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, следам за ЕС знялі санкцыі з 170 чыноўнікаў Беларусі і трох кампаній. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка дыпламатыі ЕС Федэрыка Магерыні, распаўсюджаным у Брусэлі.

«Краіны-кандыдаты (на ўступленне ў ЕС) Македонія, Чарнагорыя, Сербія і Албанія, патэнцыйны кандыдат Боснія і Герцагавіна, а таксама Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія далучаюцца да рашэння Рады ЕС», — паведаміла Магерыні, падкрэсліўшы, што «ЕС прымае да ведама і вітае гэтую прыхільнасць».

0
Юрась Беларус / Адказаць
15.04.2016 / 15:09
Гэта яны вельмі пагарачыліся. Заслухаліся салаўінымі прамовамі Кукушэнка. Як бы па факце невыканання абяцанняў альбо выканання іх наадварот, у бок Расіі, не прыйшлося ў хуткім часе ўсё вяртаць назад.
0
Дзмітрок / Адказаць
15.04.2016 / 15:11
Сдулись. Одна Америка держится.
0
Галина / Адказаць
15.04.2016 / 15:25
Лукашенко умеет ждать. Он настоящий белорус.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру